Пасля прэс-канферэнцыі, прысвечанай гадавіне дзейнасці кампаніі «Гавары праўду», яе кіраўнікі перадалі праз рэпарцёраў бляшанку ікры для Андрэя Дынько.

Напярэдадні Дынько ў сваім артыкуле скрытыкаваў Андрэя Дзмітрыева за тое, што кампанія «Гавары праўду» за месяц не правяла ніводнай акцыі салідарнасці пад вокнамі дома Някляева. Ён таксама паставіў пад сумнеў ранейшыя версіі паходжання грошай кампаніі «Гавары праўду». На думку Дынько, калі пацвердзіцца той факт, што ні Някляеў, ні Дзмітрыеў не ведалі паходжання грошай, то гэта дае падставы для самых нечаканых гіпотэз.

Андрэй Дынько кажа, што не дакранецца да перададзенай яму ікры: «Не бачу падставаў для абмену досціпамі. У сваім артыкуле я паставіў прынцыповыя пытанні».

Між тым крытыка інтэрнаўтаў мела эфект: на прэс-канферэнцыі журналістаў частавалі не чорнай ікрой, а баклажаннай, перавёўшы справу ў жарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?