12 красавіка ў Люксембургу пройдзе чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза.Як паведамляецца на сайце Савета ЕС, пасяджэнне ўзначаліць вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
У парадак пасяджэння Савета міністраў замежных спраў для абмеркавання ўключаны пытанні аб развіцці сітуацыі ў Лівіі, на Блізкім Усходзе, Паўднёвым Каўказе і ў Беларусі, а таксама пытанні выканання правоў чалавека. Больш падрабязны парадак пакуль не апублікаваны.
У той жа час
Згодна з дакументам, Літва заклікае пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. «Мы павінны думаць не толькі аб мерах адносна рэжыму, але і аб тым, як цяпер дапамагчы беларускаму грамадству, як зрабіць яго больш адкрытым. Адзін са спосабаў такой адкрытасці адносна ЕС — гэта спрашчэнне візавага рэжыму, трэба пачаць перамовы аб гэтым», — адзначаюць у літоўскім МЗС.