Гарадзенская міліцыя спыніла 15-гадовага школьніка, які сеў за руль бацькоўскай машыны, з дапамогай зброі.

Каб пакатацца, 15-гадовы школьнік скарыстаўся машынай маці. А трэцяй гадзіне ночы аўтамабіль пад яго кіраваннем не спыніўся на патрабаванне нарада асобнага спецыяльнага ўзвода «Дэльта» ДАІ УУС аблвыканкама.

Падлетак на «Фордзе» ігнараваў светлавую і гукавую сігналізацыю распачалай пераслед патрульнай машыны. Пры гэтым ён ствараў рэальную пагрозу іншым удзельнікам руху, а пры спробе затрымання спрабаваў наехаць на інспектара.

Калі пагоня перамясцілася ў двары, капітан міліцыі быў вымушаны выкарыстваць табельны пісталет. Пасля двух папераджальных стрэлаў уверх, трэці быў праведзены па коле. Юны зламыснік спрабаваў працягнуць рух з прабітай шынай, пасля вырашыў кінуць аўтамабіль і ўцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі «Аховы», якія прыйшлі на дапамогу ДАІ.

Кіроўцам аказаўся навучэнец адной са школ абласнога цэнтра. Падлетка перадалі бацькам, будзе разгляд у камісіі па справах непаўналетніх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?