Рэдактар «Советской Белоруссии» п’е сок за 40 тысяч і нам рэкамендуе.
Наколькі ж улада адарвалася ад народа!
«У мінулую нядзелю зайшоў у кавярню і замовіў „двайную“ шклянку маркоўнага соку. Паміж намі кажучы, раблю гэта пры першай магчымасці — вам таксама раю. І карысна, і асвяжае. Але гэтым разам прыемнае баўленне часу трохі азмрочылася.
Калі паўтара тыдня назад фрэш каштаваў 30 тысяч, то цяпер ужо — 40».
Гэта цытата з артыкула
«Нашы настаўнікі за месяц зарабляюць 700 тысяч чыстымі!
Значыць, за дзень ён і на прадукты, і на адзенне, і на камунальныя можа патраціць усяго 23 тысячы,— расказаў нам гнеўны чытач. — Да нас пад Карэлічы прывезлі кілбасу за 40 тысяч, то людзі ішлі ў краму, як у музей, каб на свае вочы пабачыць той „цуд“ А ён нам раіць шклянку сока за 40 тысяч».
Калі вярстаўся нумар з артыкулам спадара Якубовіча, сярэдняя пенсія ў Беларусі была каля 600 тысяч.
Па «старой» цане пенсіянер мог набыць 20 порцый фрэшу.А цяпер, нават пасля павышэння памеру пенсій, і таго менш. Няма нічога кепскага, калі багаты чалавек дазваляе сабе тое, чаго іншыя не могуць. Але ж чалавека
У выпадковай рэпліцы Якубовіча адкрылася тая прорва, што аддзяляе цяперашняе кіраўніцтва краіны ад яе грамадзян.
У сваім артыкуле рэдактар «СБ» папракнуў айчынны бізнес у жаданні «злавіць момант», зарабіўшы грошы на неабгрунтаваным задзіранні цэнаў. І прывёў у прыклад словы аднаго знаёмага пра тое, што ў Еўрасаюзе бізнесоўцы б’юцца за прыбытак у 5%, а нашы «непрэстыжным» лічаць зарабляць менш за 30%.
У сувязі з гэтым хочацца прыгадаць пра іншы еўрапейскі досвед.Ці ёсць у Еўрасаюзе хоць адна дыктатура? Якія там адносіны між дзяржавай і бізнэсам? Ці ёсць там прымусовая падпіска на «Советскую Белоруссію»? І, нарэшце, ці ёсць там хоць адна краіна, дзе адбылася такая дэвальвацыя, як у Беларусі?