Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што дзейны кантракт па газе з Расеяй не вечны і ў будучыні будзе скасаваны.

"Я заявіў самае галоўнае, што Украіна не будзе гэты кантракт мець вечна. Наступіць момант, калі мы яго парвём. І таму лепш рана ці позна дамовіцца аб нармальных складніках новага кантракта», -- заявіў Азараў у пятніцу ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала, каментуючы перамовы па газе з Расеяй.

Вядучы Савік Шустэр перапытаў прэм'ера, ці сказаў ён расійскаму боку аб магчымасці разрыву газавага кантракту. «Вядома, адназначна, так і сказаў», -- адказаў Азараў.

Украінскі бок спрабуе дабіцца больш выгадных умоваў паставак газу. Але Расія шантажуе: таннейшы газ Украіна зможа атрымаць толькі ў выпадку ўступлення ў Мытны саюз Расіі, Казахстана і Беларусі.
Украіна ўсімі сіламі ўхіляецца ад гэтага саюза, бо ён перакрэсліў бы перспектыву еўрапеізацыі краіны і яе далучэння да Еўрасаюза.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?