Вячаслаў Дашкевіч разам з Настай Палажанкай наведалі ДВП з мэтай прасіць аб пераводзе Змітра Дашкевіча ў іншую калонію.

Прычынай сталася не толькі інфармацыя аб тым, што выпраўленчая калонія № 9 мае адну з самых кепскіх характарыстык па зносінах і парадках унутры яе, але і тое, што Вячаслаў Дашкевіч — інвалід другой групы, мае пратэз нагі, застаўся адзін і ехаць яму на спатканні больш за 400 км абсалютна немагчыма.

Гэта складана як з фінансавага пункту гледжання так і з фізічнага.

Ніякага адказу бацьку палітвязня не далі, фармальна папрасіўшы скласці афіцыйную заяву на перавод. А адказ паабяцалі даслаць поштай цягам двух тыдняў.

Вячаслаў Дашкевіч вельмі спадзяецца, што адміністрацыя ДВП зробіць добрую справу ды пойдзе насустрач старому чалавеку, дарэчы, у свой час — ганароваму донару СССР.

«Будзем чакаць», — з сумам кажа Вячаслаў Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?