Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Івацэвічдрэў».

«Заробак для бюджэтнікаў да канца года павышацца не будзе, аднак у адпаведнасці з заканадаўствам будзе рабіцца індэксацыя ў сувязі з інфляцыяй, — адзначыў кіраўнік урада. — Гэта вымушаная мера».

Што тычыцца вытворчага сектара, то рост заработнай платы будзе праходзіць «у рамках заробленых сродкаў».

Адначасова Мясніковіч паведаміў, што курс даляра пакуль расці не будзе. Паводле слоў кіраўніка ўрада,

рэальны курс — ад Br4,5 тыс. да Br5,5 тыс. за $1.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што на такім узроўні захаваецца курс, калі «мы не справакуем яго эмісійным крэдытаваннем эканомікі: на жыллё, фермы, дарогі».

Прэм'ер-міністру, такім чынам, дасталася роля чыноўніка, які гаворыць непрыемную праўду.

Мясніковіч падкрэсліў, што краіне трэба рэзка скараціць бюджэтныя выдаткі. Ён таксама заявіў, што ўлады возьмуцца за тыя 300 тысяч чалавек працаздаольнага насельніцтва, якія, паводле афіцыйных звестак, нідзе не працуюць і не маюць даходаў, але за нешта жывуць.

Мясніковіч таксама прызнаў, што энэргетыка і сельская гаспадарка ў краіне застаюцца стратнымі і прывёў шакуючыя лічбы стратнасці пры вытворчасці мяса і малака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?