Можна гуляць у мячык. Можна гуляць у лялечкі, можна гуляць у машынкі. Могуць гуляць не толькі дзеткі, але і дарослыя (толькі ў дарослых свае мячыкі, лялечкі і машынкі)… А можна гуляць у казкі.
Легендарны віленчук Сяржук Вітушка выпусціў цудоўную кніжку казак і дзіцячых п’есак. Тут і казкі на розныя святы (уключаючы казку на Дзень Волі), тут і традыцыйныя беларускія батлейкі.
Маляваў малюнкі да кніжкі Міхал Анемпадыстаў (гэта той які прыдумаў «Народны альбом»).
Кошт — 24 900.
Прадаецца ў кнігарні галерэі «Ў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, або праз Інтэрнэт, паслугай Кнігі-поштай на гэтым сайце.
0
0
0
0
0
0