Прэм’ер‑міністар Літвы Гедымінас Кіркілас (Gediminas Kirkilas) у аўторак у інтэрвію літоўскаму нацыянальнаму радыё заявіў, што дасягнутае ў навагоднюю ноч пагадненьне між ААТ «Газпром» і Беларусьсю пра пастаўкі прыроднага газу абавязкова ўнясе зьмены ў эканоміку і палітыку Беларусі.
Паводле словаў прэм’ера, «перад Беларусьсю паўстаюць энэргетычныя і эканамічныя выклікі, якія, як правіла, зьмяняюць таксама палітыку краіны».
Літоўскі прэм’ер заявіў, што напружанасьць між дзьвюма саюзнымі дзяржавамі ўзрасьце, і для беларускай эканомікі гэта будзе вельмі сур’ёзны выклік. Гэта прымусіць Беларусь мяняцца і прыстасоўваць эканоміку краіны да новых умоваў.
Паводле annews.ru
Фота lrt.lt