Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адмяніў ваенныя парады ў Дзень незалежнасці, якія мелі прайсці ў Кіеве і іншых гарадах, хоць у маі парады ў гонар Дня Перамогі з удзелам баявой тэхнікі адмяняліся на падставе таго, што яны адбудуцца менавіта ў гэтае свята.
Адпаведны ўказ падпісаны ў пятніцу, са спасылкай на
Зэканомленыя бюджэтныя сродкі прэзідэнт даручыў ураду накіраваць на «фінансаванне мерапрыемстваў па ўзмацненні сацыяльнай абароны насельніцтва», гаворыцца ва ўказе.
У прыватнасці, Януковіч пастанавіў адмяніць правядзенне 24 жніўня «парадаў войскаў у Кіеве, Керчы, Адэсе, Севастопалі, а таксама гарадах, дзе размешчаныя штабы аператыўных камандаванняў і відаў узброеных сіл», удакладняе выданне. Ён таксама пастанавіў адмовіцца ад вырабу памятнага юбілейнага знака «20 гадоў незалежнасці Украіны».
Сёлета ва Украіне не было парадаў з удзелам ваеннай тэхнікі 9 мая.
0
0
0
0
0
0