Сёння Вінцук Вячорка цягам паўгадзіны адказваў на пытанні следчага мінскай пракуратуры Канстанціна Глаўніцкага. Ягоны допыт зьвязаны з выбухам у мінскім метро.
Адразу пасля выхаду з кабінета следчага спадар Вячорка распавёў:
«Гэтая гутарка відавочна адбылася ў выкананне колішняга распараджэння Аляксандра Лукашэнкі апытаць усіх, хто даваў каментары і інтэрв’ю пасля выбуху. Бо менавіта пра гэта мяне распытваў следчы.
Яго цікавіла, ці дапускаў я абразы і паклёпы ў адрас прадстаўнікоў улады і ці ўскладаў на некага апрыёры віну. Натуральна, я нічога гэтага не рабіў.
У цэлым наша размова была карэктнай».





