Грамадства55

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі «Гавары праўду!»

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі даследча-асветнаму аб’яднанню «Гавары праўду!», якое ўзначальвае кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў.

Як паведаміў адзін з заснавальнікаў аб’яднання Сяргей Вазняк, 22 жніўня ён атрымаў адказ на заяўку аб рэгістрацыі за подпісам начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Мінюста Алены Кірычэнкі. «У тэксце ліста названа толькі адна прэтэнзія да заснавальнікаў. Паводле меркавання Кірычэнкі, мы павінны былі падаць не толькі гарантыйны ліст аб даванні „Гавары праўду!“ юрыдычнага адраса (такі ліст у Мінюст быў пададзены разам з іншымі рэгістрацыйнымі дакументамі), але і дакументы, што пацвярджаюць права ўласнасці на гэта памяшканне», — адзначыў Вазняк.

Як вынікае з ліста Мінюста,

гэта парушэнне мае «неадольны характар».

«Я лічу, што Мінюст парушае заканадаўства, — заявіў Вазняк. — У законе „Аб грамадскіх аб’яднаннях“ сказана, што заснавальнік павінен падаць „дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса грамадскага аб’яднання“. Такім дакументам з’яўляецца гарантыйны ліст уласніка, які мы падалі. Закон не патрабуе дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на гэта памяшканне. Але і гэты дакумент у нас ёсць. Паводле патрабавання Мінюста мы б маглі б яго падаць, але такога патрабавання не было. Наш „недахоп“ не мае „неадольнага характару“. І я нават зараз, на працягу гадзіны, магу падаць у Мінюст неабходныя дакументы».

Ён мяркуе, што Мінюст — гэта структура, якая павінна не толькі кантраляваць выкананне заканадаўства, але і «працаваць, дапамагаць, кансультаваць заяўнікаў грамадскіх аб’яднанняў». «За месяц, на працягу якога разглядаліся нашы дакументы на рэгістрацыю, можна было патэлефанаваць і сказаць, якога дакумента не хапае. Мы б усё падалі. Тым больш што, згодна з законам, мы маем на гэта права — дапаўняць дакументы на рэгістрацыю. Але ніхто нам нічога не сказаў», — адзначыў Вазняк.

Рашэнне аб нерэгістрацыі ДАА «Гавары праўду!» будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе найбліжэйшым часам.

Каментары5

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →