Кампанія Facebook, якая валодае аднайменнай сацыяльнай сеткай, узяла на працу выпускніка, які атрымаў IT-адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце,
паведаміў загадчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Уладзімір Котаў.

Паводле яго слоў,

выпускніку паступілі дзве прапановы
 — працягнуць вучобу ў магістратуры, адначасна рыхтуючы сябе да кар’еры выкладчыка, ці з’ехаць за мяжу на працу ў кампанію Facebook. «Выпускнік прыняў другi варыянт», — распавёў прафесар, дадаўшы, што прадстаўнікі заходняй кампаніі цікавіліся таксама і іншымі маладымі спецыялістамі з Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?