Валавы замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў.

Як паведамілі ў Нацбанку, у разліку на душу насельніцтва замежны доўг склаў амаль 3,5 тыс. долараў супраць 3 тысяч на 1 студзеня.

Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне замежнага доўгу ў першым паўгоддзі 2011 года было выдзелена 2,96 млрд долараў (14,3% ад даходаў ад экспарту тавараў і паслуг).

Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?