Увядзенне судоў прысяжных у Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве не плануецца,
пра гэта заявіў сёння ў Брэсце міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў.

«Досвед інстытуту прысяжных засядацеляў, прысяжных павераных, у прыватнасці расійскі, Беларусі цікавы. Пакуль мы ўважліва яго вывучаем і не выключаем, што такі інстытут будзе прыняты ў нашай краіне. Але пакуль гэта толькі напрацоўкі, абмен думкамі, вывучэнне зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі», — сказаў міністр.

Пры гэтым Віктар Галаванаў адзначыў, што ў Беларусі і ў далейшым плануецца ўдасканальваць, аптымізаваць нормы крымінальнага заканадаўства. Ужо прыняты шэраг новых законаў, якія істотным чынам палягчаюць долю тых, хто пераступіў закон. У першую чаргу гэта тычыцца асоб, якія ўчынілі злачынства ўпершыню і станоўча сябе зарэкамендавалі па месцы жыхарства, працы. «У гэтай частцы заканадаўства нам вельмі цікавы расійскі досвед, дзе на заканадаўчым узроўні адмененая ніжняя мяжа санкцый пэўных артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Магчымасць укаранення такой практыкі ў Беларусі разглядаецца»,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?