У Мінску ў сувязі з капітальным рамонтам вул. Чырвонай на ўчастку ад пр. Машэрава да пл. Я.Коласа і абмежаваннем руху транспарту 17 і 24 верасня ўносяцца змены ў работу маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту.

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

17 верасня рух аўтобусаў маршруту нумар 19 з боку ДС Карастаянавай арганізуецца па вул. В.Харужай, Куйбышава, пр. Машэрава з выкананнем прыпыначнага пункта «Камароўскі рынак» па вул. Куйбышава, з боку КП «Сляпянка» — без змен.

Рух тралейбусаў маршруту нумар 22 адмяняецца.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 182 «ДС Карастаянавай — ст.м. Пл. Я.Коласа» з рухам па вул. Карастаянавай, Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вул. В. Харужай у прамым напрамку, вул. В.Харужай, вул. Я.Коласа, пл. Я.Коласа, пр. Незалежнасці, Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай, бульвары Шаўчэнкі, вул. Кахоўскай, Карастаянавай — у зваротным з выкананнем прыпыначных пунктаў тралейбуснага маршруту нумар 22.

24 верасня рух аўтобусаў маршруту нумар 19 з боку КП «Сляпянка» арганізуецца па пр. Машэрава, вул. Куйбышава, вул. В.Харужай без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў на зменененым участку, з боку ДС Карастаянавай — без змен.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права бясплатнага праезду ў аўтобусах маршруту нумар 182.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?