Еўрапейскі парламент сёння, 1 снежня, на пленарным пасяджэнні ухваліў уступленне Харватыі ў Еўрасаюз. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 564 дэпутаты, супраць выступілі 38; 32 устрымаліся.

Нягледзячы на станоўчы вынік галасавання, Еўрапарламент заклікаў Заграб вырашыць пазасталыя праблемы ў дзяржаве: у прыватнасці, у галіне судовай рэформы, барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, актывізаваць высілкі па раскрыцці ваенных злачынстваў і прадоўжыць правядзенне структурных рэформаў у эканоміцы.

Наступным крокам для Харватыі і ЕС стане падпісанне дамовы аб уступленні 8–9 снежня на пасяджэнні Еўрапейскай рады, пасля чаго дамова мусіць быць ратыфікаваная ўсімі 27 дзяржавамі-чальцамі.

У такім выпадку Харватыя стане 28-м сябрам ЕС з ліпеня 2013 года.

Дзяржавы Еўрасаюза:

Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Вялікабрытанія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швецыя і Эстонія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?