Прэзідэнт Украіны сваім указам адмяніў Дзень Свабоды, які адзначалі ў гадавіну Аранжавай (Памаранчавай) рэвалюцыі.

Падпісаным у пятніцу ўказам Віктар Януковіч аб’яднаў святкаванне Дня Свабоды з Днём Саборнасці і прызначыў іх на 22 студзеня.

Указ аб святкаваньні Дня Свабоды падпісаў Віктар Юшчанка ў студзені 2005 г. Дзень Свабоды адзначалі 22 лістапада — у дзень, калі ў 2004 г. людзі выйшлі на цэнтральны пляц Кіева на знак пратэсту супраць фальсіфікацый другога туру выбараў прэзідэнта.

Тады ў другім туры, паводле афіцыйных звестак ЦВК, перамог Віктар Януковіч. Аднак назіральнікі заявілі пра масавыя фальсіфікацыі на выбарах, што выклікала хвалю масавых пратэстаў. Дзякуючы Аранжавай рэвалюцыі было прынятае рашэнне правесьці трэці тур выбараў, у якім перамог Віктар Юшчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?