Падзел хрысціянаў — гэта рана, якая няспынна крываточыць. Лек на яе — павага, любоў, прабачэнне і, канечне, малітва. Памятаючы аб гэтым, 21 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле сабраліся прадстаўнікі Рыма і Грэка-Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай і Лютэранскай Царквы, Біблейскага таварыства.

Штогод, ужо на працягу 45 гадоў, з 18 па 25 студзеня адзначаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, ініцыіраваны Каталіцкім Касцёлам. У Мінску набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій адбылося ў пяты раз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?