У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Савета Міністраў № 86 ад 26 студзеня 2012 г. зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных
Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br706 тыс. 880. Новы БПМ павысіўся на 23% да нарматыву, які дзейнічае з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 (574 тыс. 790 рублёў).
Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 764 тыс. 970, для пенсіянераў — 567 тыс. 510 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 581 тыс. 240, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 742 тыс. 830 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 759 тыс. 980, для
Павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.Паколькі новы БПМ павысіўся на 23%, адпаведна з лютага на 23% ўзрастаюць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.