Грамадства22

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны да 706 880 рублёў

У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Савета Міністраў № 86 ад 26 студзеня 2012 г. зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2011 г. у разліку на адзін месяц.

Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br706 тыс. 880. Новы БПМ павысіўся на 23% да нарматыву, які дзейнічае з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 (574 тыс. 790 рублёў).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 764 тыс. 970, для пенсіянераў — 567 тыс. 510 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 581 тыс. 240, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 742 тыс. 830 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 759 тыс. 980, для дзяцей-студэнтаў — 690 тыс. 340.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 23%, адпаведна з лютага на 23% ўзрастаюць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць