У Мінскай кадэцкай вучэльні пагранічнай накіраванасці будуць праходзіць навучанне 250 кадэтаў, 50 з якіх змогуць пражываць на яго тэрыторыі пастаянна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Цяпер у Мінскай кадэцкай вучэльні № 2 вучацца больш за 100 чалавек. Усе яны 1 лютага прынеслі клятву вернасці служэння Айчыне і сталі кадэтамі.

Вучэльня курыруецца Інстытутам пагранічнай службы Беларусі. Яно было ўтворана 6 чэрвеня 2011 года ў будынку санаторна-агульнаадукацыйнай школы-інтэрната № 2. 1 верасня 2011 года вучобу ў яго сценах пачалі больш чым 100 чалавек, выпускнікоў 8-х і 9-х класаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?