Урад Аргенціны вырашыў адзначыць 30-гадовую гадавіну пачатку вайны з Вялікабрытаніяй за Фалклендскія выспы, назваўшы чэмпіянат краіны па футболе ў першым дывізіёне, што стартуе ў пятніцу, у гонар крэйсера «Генерал Бельграна».

Нагадаем, што баявыя дзеянні ў раёне гэтага архіпелага, які быў адкрыты ў канцы XVII ст. англійскімі мараплаўцамі, а аргенцінцы палічылі сваім, праходзілі з красавіка па чэрвень 1982 г. і завяршыліся перамогай брытанцаў. Вайна пачалася пасля таго, як на выспы уварваўся аргенцінскі дэсант, падавіўшы супраціў брытанскага гарнізона.

У адказ Вялікабрытанія падцягнула да архіпелагу сілы марской пяхоты і дэсанта, якія пры падтрымцы авіяцыі і флоту ўварваліся на выспы і паспяхова блакавалі галоўную базу аргенцінскіх сіл у Порт-Стэнлі. Суперніку нічога не заставалася рабіць, акрамя таго як капітуляваць 14 чэрвеня. Афіцыйна ж вайна скончылася 20 чэрвеня.

Немалаважным эпізодам таго канфлікту як раз стала падзея 2 мая, калі брытанская атамная падводная лодка тарпедавала крэйсер «Генерал Бельграна», у выніку чаго на караблі загінулі 323 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?