Салдаты і афіцэры сірыйскай арміі пераходзяць на бок паўстанцаў. Каб не заставалася дарогі назад, яны паказваюць свае вайсковыя білеты і зачытваюць прысягу пад відэазапіс, які пасля выстаўляюць у Ю-Тубе.

У чацвер і суботу магутныя дэманстрацыі пракаціліся ў цэнтральным раёне Дамаска — Мазэх. Дагэтуль паўстанне абмяжоўвалася бядняцкімі прыгарадамі сталіцы. Маніфестанты скандавалі па-арабску: «Душу і цела мы паложым за цябе, братні Хомс». Горад Хомс у цэнтры краіны перайшоў пад кантроль паўстанцаў. Вось ужо некалькі тыдняў доўжыцца яго аблога сіламі бяспекі, якія ўжываюць супраць горада артылерыю.

Гэтыя ашаламляльныя відэа паказваюць, наколькі шырока распаўсюдзілася паўстанне. Раней любы пратэст азначаў для сірыйца зламаны лёс. Цяпер жа людзі масава паказваюць адкрыта, што яны бяруцца за зброю.

Сірыя скацілася да поўнамаштабнай грамадзянскай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?