Сёньня (28 лютага), на тэлеканале «Лад» а 22.00 будзе паказаны дакумэнтальны фільм «ПАРТРЭТ НА ТЛЕ СЯБЕ», прысьвечаны аднаму з найбольш выбітных гэрояў нашае культуры, Уладзмеру Цэсьлеру.

Мастак і дызайнер Цэсьлер – ляўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў у галіне плякату, графікі, дызайна. Ягоныя творы перахоўваюцца ў шмат якіх галерэях і музэях сьвету. У чым ягоны сакрэт, перадусім сакрэт ягонае асбістае абяльнасьці? Чаму яго насамрэч успрымаюць як культавую асобу нават і не ў артыстычных асяродках? Што дазваляе яму заставацца самім сабою, пакуль ягонае імя ўпарта нітуецца й зь першым антыкамуністычнымі плякатамі ў СССР і са стварэньнем цяперашняга гэрбу РБ?

На гэтыя пытаньні будуць па свойму даваць адказы музыка Андрэй Макарэвіч, мастак Зьміцер Сурыновіч, паэт Леанід Пятрэнка, мастачка Ганна Балаш і мастацтвазнаўца Тацяна Бэмбель. Ім пашанцавала пасябраваць з Уладзімерам Цэсьлерам і працаваць разам зь ім…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0