Кіраўніка незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча беларускія памежнікі знялі з цягніка «Вільня — Мінск». Прычыны затрымання прафсаюзнага лідара пакуль невядомыя.

Генадзь Фядыніч па-ранейшаму знаходзіцца на памежным пераходзе Гудагай.

— Правялі асабісты догляд з поўным распрананнем.
Афармляюць пратакол. Чакаем, калі прынясуць пратакол. У нас нічога забароненага з сабой не было. Да сённяшняга часу не ведаем, чаму нас знялі з цягніка. Мы адсюль не можам сыйсці. Чакаем.

Разам з Генадзем Фядынічам з цягніка знялі ягоную жонку і яшчэ адную знаёмую, што вярталася ў Беларусь. Прычыны затрымання ім дагэтуль не патлумачылі. Наступны цягнік да Мінска будзе толькі раніцай, таму верагодна, ім давядзецца правесці гэтую ноч у будынку памежнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?