Жырыноўскі: «Ельцын — п’яны недавумак».

Кандыдат у прэзідэнты Расіі, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, учыніў скандал падчас перадвыбарных дэбатаў з Алай Пугачовай на здымках перадачы «Паядынак» з Уладзімірам Салаўёвым.

Жырыноўскі абвінаваціў Пугачову і ўсіх артыстаў у цэлым у прадажнасці, а яна ў адказ назвала яго «ганьбай нашай краіны». «Я думала, што вы кружаўнік, палітык, хітры чалавек, а вы проста блазан і псіх», — заявіла Пугачова. «Я такі, які я ёсць. У гэтым маё хараство», — парыраваў Жырыноўскі.

«Вы, артысты, як апошнія прастытуткі, кладзецеся пад любога кіраўніка за грошы!» — заявіў палітык, па ўсёй бачнасці маючы на ўвазе той факт, што Ала Пугачова выступае даверанай асобай Міхаіла Прохарава на прэзідэнцкіх выбарах.

Калі Пугачова паспрабавала перабіць Жырыноўскага, а вядучы праграмы папярэдзіў яе, што цяпер «па законе» час яго выступу, лідар ЛДПР заявіў: «Яна не разумее гэтага, яна законаў не чытае. У яе закон адзін — мяняць мужоў кожныя пяць хвілін».

Цалкам усе дэбаты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?