Славутасцю Асвеі быў вялізарны палац, збудаваны ў XVIII ст. мінскім ваяводам Янам Аўгустам Гільзэнам.

Палац знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Тут была люстраная бальная зала ў стылі Людовіка XV.

Улетку на адной з пашчэрбленых вежаў селяцца буслы.

На пабураных сценах моладзь пакідае мэсыджы свайго часу.

Руіны кацельні, пабудаванай з цэглы асвейскага палаца.

Будынак манастырскага шпіталя, пабудаванага ў 1759 годзе, яшчэ можна ўзнавіць.

Былы манастырскі шпіталь знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Класічная афарбоўка шпітальных сцен за савецкім часам паступова ссыпаецца.

У скляпеннях шпіталя.

Доўгі калідор праз увесь будынак

У адным з цалейшых карпусоў шпіталя размясцілася мясцовая каталіцкая парафія.

Славутасцю Асвеі быў велізарны палац і каталіцкі шпіталь пры кляштары. Цяпер жа пра былую веліч нагадваюць руіны, якія паступова знішчае час і людзі.

Першае летапіснае ўпамінанне Асвеі — 1503 г. Шматкроць знішчалася маскоўскімі войскамі. У 1749 г. пераходзіць ва ўладанне да менскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена. Тут былі пабудаваныя велічны палац і прыгожы касцёл, разбіты вялікі парк, гімназіум, дзейнічаў шпіталь пры кляштары.

Славутасцю Асвеі быў вялізарны палац, збудаваны ў XVIII ст. мінскім ваяводам Янам Аўгустам Гільзэнам.

Хорам з пяці корпусаў з чатырма галерэямі выглядаў зверху вялізнай птушкай з распасцёртымі крыламі і здзіўляў планіроўкай: галоўных пад’ездаў было чатыры, па ліку пораў году; унутраных уваходаў — дванаццаць, па ліку месяцаў; пакояў і залаў было па колькасці тыдняў у годзе, вокнаў — па ліку дзён.
Тут была люстраная бальная зала ў стылі Людовіка XV.
Пасля Другой сусветнай вайны палац яшчэ меў свае гістарычныя абрысы. Але праз некалькі год кіраўніцтва калгасу дазволіла яго разбіраць на матэрыял для будаўніцтва.
Для сучаснікаў засталіся толькі руіны цэнтральнай канструкцыі. Улетку на адной з пашчэрбленых вежаў селяцца буслы. Яшчэ з год таму перад палацам была драўляная сцэна - яе будавалі для святкавання 500-годдзя Асвеі. Але кіраўніцтва сельсавета мінулым летам аддало загад яе разабраць -- начныя дыскатэкі мясцовай моладзі расхіствалі спакой невялікага мястэчка. Непадалёк ад палаца відаць і руіны сельскагаспадарчых пабудоў пабудаваных з яго цэглы.
Будынак манастырскага шпіталя, пабудаванага ў 1759 годзе, яшчэ можна лёгка ўзнавіць.
Ён і зараз знаходзіцца на фармальнай кансервацыі -- частка вокнаў і дзвярэй закрыта драўлянымі шчытамі. Дзе-нідзе цячэ дах. У адным з цалейшых карпусоў шпіталя размясцілася мясцовая каталіцкая парафія. Кожную нядзелю з Асвеі сюды прыяждже ксёндз адпраўляць імшу.

Даведка. Аграгарадок Асвея знаходзіцца на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Насельніцтва 1,3 тыс. чалавек. 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Дзвінск.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?