Намеснік старшыні палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выступае за распрацоўку законапраекта аб барацьбе з дармаедствам.

Такую ідэю ён выказаў на паседжанні Мінаблвыканкама, на якім разглядалася рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы № 1. Па меркаванні Гумінскага,

прыняцце падобнага закона спрыяла б умацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны.

Яго пазіцыю не падтрымалі сакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў, які мяркуе, што трэба задзейнічаць іншыя механізмы ўздзеяння, а таксама старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Ён даводзіць, што існуючае заканадаўства і так дазваляе дапамагчы людзям устаць на шлях выпраўлення. «Астатнія выпадкт — п’янства, разгільдзяйства на працоўным месцы — вынік бяздзейнасці адказных службаў», — мяркуе ён.

У савецкія часы па крымінальным  артыкуле «дармаедства» былі пакараныя дзясяткі тысяч чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?