Цяжарнай сяброўцы салдата, забітага ў французскім Монтабане на мінулым тыдні, дазволілі заключыць з ім пасмяротны шлюб. У забойстве капрала Абеля Шэнуфа паліцыя вінаваціць Махамеда Мера, які быў застрэлены снайперам ў чацвер пры спробе ўцёкаў з абложанага дома ў Тулузе.

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі даў дазвол на пасмяротны шлюб у адпаведнасці з французскім заканадаўствам, якое дазваляе заключаць падобныя шлюбы пры асаблівых абставінах, паведаміў адвакат дзяўчыны Каралін Манэ Жыльбэр Галар.

Ключавой прычынай заключэння пасмяротных шлюбаў з'яўляецца ўзаконванне дзяцей цяжарнай нявесты.

Махамед Мера, які прызнаў сябе вінаватым у забойстве французскага салдата і яшчэ шасцярых чалавек, быў застрэлены паліцыяй у чацвер.

Аблога дома, дзе забарыкадаваўся падазраваны ў забойствах, працягвалася 32 гадзіны. У чацвер раніцай спецназ ўзяў кватэру штурмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?