Супрацоўнікі МНС выратавалі трох рыбакоў, якія праваліліся пад лёд на вадасховішчы Койданава, размешчаным паблізу Дзяржынска, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Здарэнне адбылося апоўдні 24 сакавіка. Выратавальнікі перадалі выратаваных мужчын медыкам.
Таксама ў МНС паведамілі, што за мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 51 пажар, у якіх 8 чалавек загінулі, 6 выратаваны, 24 чалавекі эвакуаваныя.
0
0
0
0
0
0