У «Мсціўцах» Ёхансан іграе Чорную Удаву.

Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлькі.

Славу Скарлет Ёхансан прынёс фільм «Цяжкасці перакладу».

У 2011 годзе Ёхансан трапіла ў скандал: хакеры выклалі ў інтэрнэт яе інтымныя здымкі.

«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі. — расказала акторка на прэс-канферэнцыі ў Маскве. — Мая маці вельмі хвалявалася, калі мы ляцелі ва Усходнюю Еўропу», — кажа актрыса. У Беларусі Ёхансан яшчэ ніколі не бывала.

Скарлет Ёхансан прыляцела ў Маскву на прэм’еру фільма «Мсціўцы», у якім выканала ролю расейскай Наташы Раманавай, па мянушцы Чорная Удава.

Па словах актрысы, яе зацікавіў вобраз расейскай шпіёнкі, не ў апошнюю чаргу дзеля яе каранёў.

«Мне было вельмі цікава сыграць Чорную Удаву яшчэ раз», — кажа Ёхансан, якая ўвасобіла вобраз расейскай шпіёнкі ў фільме «Жалезны чалавек — 2».
«Мсціўцы» маюць падобны сюжэт, заснаваны на серыі коміксаў. Група супергерояў мусіць ратаваць свет ад невядомага ворага.

Скарлет Ёхансан нарадзілася ў 1984 годзе, у сям’і архітэктара Крыстэна Ёхансана і Мэлані Слоўн, якая паходзіць з беларускіх яўрэяў.

Найбольш вядомыя ролі Ёхансан выканала ў фільмах «Цяжкасці перакладу» «Чорная архідэя», «Сенсацыя».
Цяпер у фільмаграфіі актрысы болей за 30 фільмаў. Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлькі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?