У Францыі адкрыліся выбарчыя ўчасткі для галасавання на выбарах прэзідэнта. Выбаршчыкам трэба будзе прагаласаваць за аднаго з 10 кандыдатаў.

Галасаванне пачалося ў 8:00 па мясцовым часе (10:00 мск) і завершыцца не раней 18:00 і не пазней за 20:00.

Галоўныя прэтэндэнты на перамогу — цяперашні кіраўнік дзяржавы і кандыдат ад партыі «Саюз за народны рух» Нікаля Сарказі і кандыдат ад сацыялістаў Франсуа Оланд.

Паводле вынікаў апошніх сацыялагічных апытанняў, за Оланда ў першым туры свае галасы гатовыя аддаць 30% апытаных, за Сарказі — 26,5%.

Шматлікія эксперты ўпэўнены, што ў першым туры ніхто не набярэ 50% галасоў выбаршчыкаў, неабходных для перамогі. У гэтым выпадку адбудзецца другі тур выбараў. Магчыма, яго прызначаць на 6 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?