Пытанне будаўніцтва другой АЭС у Беларусі пакуль неактуальнае. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час наведвання рэгіёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

«Але калі знойдзецца інвестар на такіх умовах, як Расія ў нас будуе атамную электрастанцыю, я быў бы рады», — цытуе яго словы БелТА.

Нагадаем, што 3 красавіка на сустрэчы ў Мінску з гендырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкіа Амана, Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова да будаўніцтва другой АЭС.

«Калі будзе ваша садзейнічанне, падтрымка і адпаведныя ўмовы, мы гатовыя і другую атамную станцыю пабудаваць у Беларусі», — сказаў Лукашэнка і выказаўшы цвёрдую перакананасць, што ядзерная энергетыка — гэта найбольш бяспечны шлях атрымання таннай энергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0