Зніклы 18 красавіка ў Мінску 39-гадовы грамадзянін Лівіі Шахута Мустафа Сулейман 30 красавіка знойдзены мёртвым у лясным масіве паблізу Заслаўскага вадасховішча.
Як паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС сталіцы Святлана Кабкова, згодна з папярэдняй версіяй судмедэкспертаў, смерць наступіла ад пераахаладжэння.

Нагадаем, 16—18 красавіка ў Мінск, згодна з беларуска-лівійскімі дамоўленасцямі, прыбылі два чартэры з Лівіі, на борце якіх знаходзілася ад 300 да 450 лівійцаў. Частка з іх была размешчана ў гасцініцах «Планета» і «Арбіта». Для сямейных пасольства Лівіі ў Мінску зняло кватэры ў цэнтральнай частцы горада.

Зніклы, які хварэў на прыдуркаватасць, разам з сястрой і пляменнікам прыляцелі ноччу 18 красавіка і былі паселены ў кватэры дома на вуліцы Заслаўскай. Раніцай 18 красавіка сваякі не знайшлі трэцяга члена сям'і.

У Шахута Мустафы Сулеймана пры сабе не было ніякіх дакументаў. Ён меў тры класы адукацыі, на радзіме працаваў дворнікам, з цяжкасцю размаўляў нават на роднай мове, быў схільны да бадзяжніцтва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?