Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 чэрвеня 2012 года склала 9 млн. 458 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам гэтага года скарацілася на 7,2 тыс. чалавек, паведамляе Белстат.

Прырост насельніцтва адзначаецца толькі ў Мінску. Тут на 1 чэрвеня 2012 г. пражывала 1 млн. 889,1 тыс. чалавек, што на 4 тыс. чалавек больш, чым на 1 студзеня.

Па абласцях назіраецца скарачэнне колькасці насельніцтва ў параўнанні з пачаткам года. На 1 чэрвеня ў Гомельскай вобласці пражывала 1 млн. 428,3 тыс. чалавек, Мінскай — 1 млн. 401,8 тыс, Брэсцкай — 1 млн. 390,3 тыс, Віцебскай — 1 млн. 210,7 тыс, Магілёўскай — 1 млн. 77,9 тыс, Гродзенскай — 1 млн. 59,9 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?