Пра гэта заявіў 30 сакавіка пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, камэнтуючы намер спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Адрыяна Сэвэрына заклікаць дзяржавы — члены ААН увесьці аналягічныя з ЭЗ і ЗША санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.

"Увесьці абмежаваньні для беларускіх грамадзянаў — а для мяне і прэзыдэнт, і вы, што сядзяць у залі, — гэта беларускія грамадзяне, — і пры гэтым гаварыць аб правах чалавека. Неяк не спалучаецца гэта ў мяне ў галаве, — сказаў А.Сурыкаў. — Гэта звычайнае абмежаваньне правоў ".

А.Сурыкаў падкрэсьліў, што беларускі парлямэнт і ўрад ажыцьцяўляюць тую палітыку, якую лічаць неабходнай для захаваньня незалежнасьці і ўмацаваньня сувэрэнітэту краіны і яе эканомікі. "Чаго ж тут асуджаць? Маўчу там аб правах усякіх, дэмакратычных каштоўнасьцях і гэтак далей, — сказаў расейскі пасол. — Яны па-рознаму сёньня інтэрпрэтуюцца”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?