Следчым камітэтам па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаваным злачынствам і карупцыяй МУС Беларусі заведзена крымінальная справа ў адносінах да мастацкага кіраўніка і адміністратара мінскага «Данькаў-клуба».

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, з матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што

падазраваныя з 2006 года па сёння па месцы працы выкарыстоўвалі заняткі прастытуцыяй у карыслівых мэтах, а таксама прадстаўлялі памяшканні для заняткаў прастытуцыяй.

Дзеянні службовых асобаў кваліфікаваны па ч.2 арт. 171 КК

(выкарыстанне занятку прастытуцыяй альбо стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Следчымі праведзены агляды і вобшукі па месцы жыхарства і працы падазраваных, дапытаныя сведкі. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?