Колькасць кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў можа павялічыцца,
паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ.

«Колькасць кандыдатаў гіпатэтычна павінна павялічыцца», — сказала Лідзія Ярмошына.

Яна дадала, што некаторых з вылучэнцаў, якім раней было адмоўлена ў рэгістрацыі, ЦВК можа ўсё ж зарэгістраваць, разгледзеўшы іх скаргі.

Пры гэтым, як адзначыла кіраўнік ЦВК, ужо цяпер ёсць заявы ад некаторых палітычных партый аб тым, што яны выйдуць з перадвыбарнай кампаніі незадоўга да самога дня выбараў: «Гэта таксама можа значна змяніць колькасць тых, хто ўдзельнічае ў выбарах».

Акрамя таго, Лідзія Ярмошына пракаменціравала, чаму было адмоўлена ў рэгістрацыі некаторым вылучэнцам.

Так, у Аляксандра Мілінкевіча быў парушаны парадак вылучэння: «Там значная колькасць подпісаў прызнана несапраўднай. Гэта значыць яны сабраны няправільна». Што датычыцца гумарыста Яўгена Крыжаноўскага, то кіраўнік ЦВК растлумачыла: «Ён лічыць, што няправільна падышлі ў акруговай камісіі да тых даных, якія ён прывёў у дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Я хацела б падкрэсліць, што тое, што прадстаўляюць кандыдаты, — гэта не падатковая дэкларацыя… Гэта ўсяго толькі звесткі аб тым, што яны маюць. Таму тут спасылкі на тое, што падатковая інспекцыя прэтэнзій не мае, недарэчныя».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?