На заўтрашнім фэсце «Камяніца» ў Строчыцах «Крамбамбуля» выступаць не будзе. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Лявон Вольскі.

«А цяпер крыху ветру і дажджу: заўтра фэст „Камяніца“ пройдзе без удзелу „Крамбамбулі“. — піша музыка. — Дарагія мае слухачы! Раю вам усё адно прыехаць на фэстываль, бо там заўжды добрая, прыязная атмасфэра, класныя гурты і адэкватныя, адказныя арганізатары. Прыедзьце і атрымайце асалоду! Калі трэба камэнтары, яны зьявяцца ў панядзелак. Дзякую за разуменьне! Не крыўдуйце й не пераймайцеся!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?