Дні культуры арганізаваны пасольствам Беларусі ў Літве сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Старт святкаванню будзе дадзены ў Нацыянальрнай філармоніі Літвы ў Вільні, дзе Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўнітцвам маэстра Аляксандра Анісімава прадэманструе віртуознае выкананне твораў Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскага, Джорджа Гершвіна і Іагана Штрауса. Таксама ў публічнай бібліятэцы імя А.Міцкевіча (Вільня) сёння пачне працаваць выстава «Янка Купала і Літва» з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У рамках Дзён культуры пройдуць гастролі фальклорнай групы «Купалінка», Тэатра-студыі кінаакцёра — ён пакажа спектаклі «Сродак Макрапуласа» і «Нумар 13»; Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, акцёры якога прадэманструюць літоўскай публіцы мюзікл «Вестсайдская гісторыя»; Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра — у Вільні і Вісагінасе будуць прадстаўлены монаспектакль «Скаргі закаханых», «Гаспадар кавярні» і «Пора заняцца светлым бокам жыцця».

Акрамя таго, у г. Вісагінас пройдзе ХVII Свята беларускай песні, у г. Анікшчай выступяць беларускія калектывы.

Завершацца Дні культуры Беларусі ў Літве 30 кастрычніка спектаклем «Бахчысарайскі фантан» Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?