14 красавіка у 15 гадзін паркі Мінска адкрыюць сезон, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела культуры Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага Лідзія Вежнавец.

Яна адзначыла, што ў сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор’я ў сталіцы было вырашана адкрыць летні сезон на 16 дзён раней, чым звычайна.

Першых наведвальнікаў прымуць два сталічныя паркі — Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чэлюскінцаў. Астатнія паркі горада пачнуць працаваць, як заўсёды, 1 мая.

Да лета ўсе атракцыёны прайшлі спецыяльную праверку — грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. Пры неабходнасці праводзілася замена зношаных дэталей, вузлоў і механізмаў.

Цяпер у трох парках (Горкага, Чэлюскінцаў і 50‑годдзя Кастрычніка) эксплуатуецца 37 атракцыёнаў, якія належаць УП «Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда». У новым сезоне для дзяцей у парку Чэлюскінцаў будуць устаноўлены два новыя атракцыёны — дзіцячы цягнік і сучасны аўтадром. А прагулачны катэр «Аўгусцін», да якога так прывыклі мінчане, будзе курсіраваць па Свіслачы з абноўленым маторам.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?