ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» стала кіруючай кампаніяй «БелАЗ-Холдынг».

У склад холдынгу ўвайшлі яшчэ пяць удзельнікаў (даччыных кампаній). Гэта СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод», ААТ «БелАЗ-Сэрвіс», ААТ «Старадарожскі механічны завод», ААТ «Кузлітмаш», ААТ «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання». Магілёўскі аўтамабільны завод як філіял ААТ «БелАЗ» таксама будзе працаваць у холдынгу.

Як адзначылі на прадпрыемстве, стварэнне холдынгу будзе садзейнічаць павелічэнню аб’ёму выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і пашырэнню яе паставак на знешнія рынкі, забеспячэнні стабільнага эканамічнага стану яго ўдзельнікаў, мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраенні дзеючых вытворчасцей і асваенню новых тэхналогій.

Такім чынам, зараз у сістэме Міністэрства прамысловасці створана ўжо восем холдынгаў,
у тым ліку «Гарызонт», «БелОМА», «БелаўтаМАЗ», «Аўтакампаненты», «Белстанкаінструмент», «Беларуская металургічная кампанія», «Амкадор». Сканчаецца рэгістрацыя яшчэ адной структуры — «Лідсельмаш».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?