Ашмянскія школьнікі атрымалі магчымасць займацца футболам. У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы. Першыя заняткі ў ёй пачнуцца ўжо сёння.
Школа адчынілася дзякуючы намаганням Беларускай федэрацыі футбола, Ашмянскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Алеся Кушнера.
Заснавальнік - Алесь Кушнер.
«Ідэя адкрыцця школы ўзнікла ў верасні гэтага года, — кажа яе заснавальнік Алесь Кушнер. — У рэгіёне шмат ахвотных дзяцей, таксама сваю ролю адыграла жаданне бацькоў і падтрымка мясцовых уладаў».
Асаблівасцю школы будзе не толькі тое, што ўстанова — першая прыватная футбольная школа рэгіёна. Да таго ж яна будзе беларускамоўнай.
«Заняткі і трэніроўкі ў школе будуць праходзіць на беларускай мове, — дадае спадар Алесь. — Не думаю, што для дзяцей гэта будзе складана: усё ж у школе яны вывучаюць беларускую. Вядома, ёсць спецыфічная спартыўная тэрміналогія, якая
Але паступова да гэтага прыстасуемся. Акрамя таго,
бацькі таксама падтрымалі навучанне на беларускай мове.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0