Грашова-крэдытная палітыка ў Беларусі ў 2013 годзе будзе даволі жорсткай, курс валюты свабодным. Аб гэтым заявіў у пятніцу на пасяджэнні Саўміна прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што падмуркам доўгатэрміновага развіцця служыць макраэканамічная збалансаванасць. «Бюджэт 2013 года будзе бездэфіцытным, параметры грашова-крэдытнай палітыкі — дастаткова жорсткімі, курс валюты — свабодным, — адзначыў ён. — Гэта базавыя ўмовы, якія нязменныя. Гэта тое, што называецца жыць па сродках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?