Любімым відам транспарту ў Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца аўтамабіль. Аб гэтым ён расказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

Паводле яго слоў, у яго часта пытаюцца пра хобі, якіх шмат, акрамя спорту, у тым ліку аўтамабілі. «Я вялікі аматар аўтамабіля», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Успамінаючы дапрэзідэнцкі час, ён расказаў, што пачынаў з матацыкла, а затым быў і аўтамабіль.

«Я не так добра ведаю сучасныя імпартныя аўтамабілі. Але аўтамабіль — гэта мой любімы від транспарту. Пачынаючы ад матацыкла і заканчваючы аўтамабілем, я іх асвоіў і валодаю добра.
Таму не буду хітраваць, што аўтобус быў маім любімым відам транспарту, хоць я вельмі шмат ездзіў на аўтобусах і дызельных паяздах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?