Інцыдэнт адбыўся сёння, 22 лістапада, каля 11.00 у цэнтры Мінска. У МНС паступіла паведамленне пра пажар у будынку БДУ па вуліцы Рэвалюцыйнай.
На месца неадкладна выехалі работнікі МНС, але да пажару ім дабрацца не далі прыпаркаваныя ў вялікай колькасці аўтамабілі.
Частку тэхнікі наогул прыйшлося спыніць, не даехаўшы да будынка, і ратавальнікі неслі абсталяванне ўручную. Нягледзячы на гэта, яны ўсё ж дабраліся да месца здарэння.
Адміністрацыяй будынка да прыбыцця падраздзяленняў МНС былі выведзеныя 400 чалавек (50 чалавек персаналу, 350 вучняў). Пажарныя пры дапамозе цеплавізара ўстанавілі, што тлеюць электраправодка і драўляныя элементы сцен пад гіпсакардонам на плошчы 0,3 кв.м у фае чацвёртага паверха.
Неўзабаве пажар быў ліквідаваны. Прычына высвятляецца,пакуль спецыялісты схіляюцца да таго, што ёй стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Віталь Дэмбоўскі асабліва адзначыў, што кіроўцам трэба старанна выбіраць месца для паркоўкі, улічваючы пры гэтым магчымасць праезду спецтэхнікі ратавальнікаў.«У многіх выпадках аўтамабілі стаяць не проста насуперак ПДР, але і насуперак здароваму сэнсу, з наплявальніцкім стаўленнем да астатніх удзельнікам дарожнага руху.
З жахам можна ўявіць, што магло здарыцца, каб пажар быў сур’ёзным», — адзначыў прадстаўнік МНС.
0
0
0
0
0
0