Адказваючы на пытанні журналістаў на цырымоніі адкрыцця Luch Store 24 лістапада, першывіцэ-прэм ’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў пра свой гадзіннік, які ён «носіць ужо шосты год».
Чыноўнік пахваліў новыя мадэлі гадзіннікаў «Luch», прадстаўленыя ў краме, але прызнаўся, што наўрад ці гатовы набыць яго для сябе.
— У мяне свой гадзіннік добры, мне падабаецца, — Уладзімір Сямашка не назваў марку. — Ён не каштуе некалькі тысяч даляраў. Можа быць, 200–300 даляраў. Я нашу яго ужо гадоў 6 і не адмаўляюся.
У параўнанні з гадзіннікамі іншых чыноўнікаў мадэль, якую носіць Уладзімір Сямашка, выглядае найбольш бюджэтнай.Нагадаем, прэм’
***
24 лістапада ў Мінску адкрыўся першы магазін Мінскага гадзіннікавага завода «Luch», які ўваходзіць у кампанію Franck Muller. У ім прадстаўлена больш за 60 мадэляў гадзіннікаў. Самы танны з іх, з японскім механізмам, па кішэні нават студэнту. Ён каштуе каля 500 тысяч рублёў.
Самая дарагая мадэль Luch Tourbillon каштуе 125.000 — толькі не рублёў, а даляраў.Прадстаўнік кампаніі Franck Muller Эге Цібін сказаў, што ў гэтай мадэлі 1300 дэталяў, тады як у звычайных гадзінніках 130–140. Механізм турбіён дазваляе нівеляваць дзеянне гравітацыі.





