Найболей іх жыве ў горадзе Менску і Гомельскай вобласьці (адпаведна 13 407 і 10 772). У Віцебскай вобласьці жыве 9 994 вэтэраны, Менскай — 9 239, Берасьцейскай — 9 298, Магілёўскай — 7 606, Гарадзенскай — 5 111.

У жывых засталіся толькі 24 Героі Савецкага Саюзу. У Менску — 15, Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях — па 3, Гомельскай, Гарадзенскай, Магілёўскай — па 1. У Менскай ніводнага.

У жывых засталіся два кавалеры ордэна Славы трох ступеняў. Членаў сем’яў, загінулых у гады вайны воінаў і партызанаў, — 7 172. Найболей іх у Гомельскай і Магілёўскай абласьцях — 1 700 і 1 289, адпаведна.

Былых вязьняў нацысцкіх канцлягераў, турмаў, гета — 55 845.

Інвалідаў зь дзяцінства ў выніку раненьняў, кантузій, пакалечаньняў, зьвязаных з падзеямі вайны — 1 545.

Асобаў, што дасягнулі веку 100 гадоў і болей — 696.

Гэта зьвесткі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па стане на 1 красавіка 2007 г.

Больш падрабязна

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0