Тэмп росту вытворчасьці валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі ў студзені‑красавіку склаў 108,7 адсотка да ўзроўню аналягічнага пэрыяду мінулага году пры прагнозе на 2007 г. 108‑109 %, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

У першым квартале бягучага году аб’ём прамысловай вытворчасьці вырас на 6,7 % (гадавы прагноз — 7,5‑8,5 %). Выпуск спажывецкіх тавараў за студзень‑красавік павялічыўся на 4,3 % (гадавы прагноз — 8,5‑9,5 %). Пры гэтым вытворчасьць тавараў харчовай групы зьнізілася да 97 адсоткаў да ўзроўню студзеня‑красавіка 2006 г. (прагноз росту на год — 9‑10 %). Выпуск нехарчовых тавараў павялічыўся на 10,7 % (прагноз — 8‑9 %).

Паводле дадзеных Мінстата, па выніках першага кварталу бягучага году забясьпечанае рэкорднае зьніжэньне энэргаёмістасьці валавога ўнутранага прадукту — на 19,7 % пры заплянаваным парамэтры мінус 6‑7 %. Узровень рэнтабэльнасьці рэалізаванай прадукцыі прамысловасьці за тры першыя месяцы году склаў 12,6 % пры прагнозе на год 14,5 %. Прадукцыйнасьць працы ў студзені‑сакавіку ўзрасла на 7,6 % (прагноз на год — 7‑8,6 %).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?